Аб пасяджэннях Савета Дырэктараў ЗАТ «ГК Банк» у трэццім квартале 2022 года


У трэццім квартале 2022 года адбылося два пасяджэнні Савета Дырэктараў ЗАТ «ГК Банк», на якіх разгледжаны пытанні карпаратыўнага кіравання і бягучай дзейнасці Банка, у тым ліку:

- аб выніках дзейнасці ЗАТ «ГК Банк», захаванні лімітаў і аперацыях з інсайдэрамі, рэалізацыі Праўленнем рашэнняў Савета Дырэктараў у другім квартале 2022 года.

- аб рэалізацыі мэт і стратэгіі развіцця ЗАТ «ГК Банк» у першым паўгоддзі 2022 года;

- аб выкананні аператыўнага плана дзеянняў ЗАТ "ГК Банк" на 2022 год па зніжэнню аб'ёму праблемнай запазычанасці і запазычанасці, спісанай на пазабалансавыя рахункі, у другім квартале 2022 года;

- аб выкананні Плана мерапрыемстваў па ўстараненню недахопаў, выяўленых і адлюстраваных у Справаздачы ТАА "Грант Торнтан" па выніках аўдыту гадавой індывідуальнай бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці ЗАТ "ГК Банк" за 2021 год, у другім квартале 2022 года;

- аб рабоце з аб'ектамі нерухомасці ў другім квартале 2022 года;

- аб эфектыўнасці сістэмы ўзнагароджанняў і кампенсацый у першым паўгоддзі 2022 года;

- аб ацэнцы рызык банкаўскага холдынгу, галаўной арганізацыяй якога з'яўляецца ЗАТ "ГК Банк", і выніках комплекснага стрэс-тэставання банкаўскага холдынгу, галаўной арганізацыяй якога з'яўляецца ЗАТ "ГК Банк", па ўласцівых яго дзейнасці рызыках па стане на 01.01.2022;

- аб разглядзе вынікаў стрэс-тэставання стратэгічнай рызыкі і зацвярджэнні сцэнарыяў для чарговага стрэс-тэставання стратэгічнай рызыкі;

- аб дзейнасці аўдытарскага камітэта за першае паўгоддзе 2022 года;

- аб выніках аўдыту ТАА «Грант Торнтан» гадавой кансалідаванай бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці ЗАТ «ГК Банк» за 2021 год, складзенай у адпаведнасці з НСФС і МСФС;

- аб выніках знешняй незалежнай ацэнкі эфектыўнасці карпаратыўнага кіравання ЗАТ "ГК Банк";

- аб падаўжэнні працоўнага кантракту з начальнікам упраўлення ўнутранага аўдыту;

- аб спісанні запазычанасці;

- аб выбары аўдытарскай арганізацыі;

- аб вызначэнні даты і месца правядзення пазачарговага агульнага сходу акцыянераў ЗАТ "ГК Банк";

- аб умовах дагавораў з удзелам афіляваных асоб;

- аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у ЛПА ЗАТ "ГК Банк";

- іншыя пытанні.


Последние новости

Курсы валют
Банк: покупает продает
Действуют с 13.11.2024 09:00
1 USD 3.34 3.355
1 EUR 3.555 3.595
100 RUB 3.38 3.425
Банк:
Действуют с 13.11.2024 09:00
1 USD 3.34
1 EUR 3.555
100 RUB 3.38
Банк: покупает продает
Действуют с 13.11.2024 09:00
EUR/USD 1.06 1.075
EUR/RUB 103.8 106.3
USD/RUB 97.5 99
Банк:
Действуют с 13.11.2024 09:00
1 USD 3.3482
1 EUR 3.5566
100 RUB 3.4208
Конвертер









ie логотипДля работы с системой рекомендуем использовать следующие браузеры: Edge, Google Chrome, Opera, Mozilla Firefox.

Войти