Аб пасяджэннях Савета Дырэктараў ЗАТ «ГК Банк» у першым квартале 2020 года

У першым квартале 2020 года адбылося 5 пасяджэнняў Савета Дырэктараў ЗАТ «ГК Банк», на якіх разглядаліся розныя пытанні карпаратыўнага кіравання і бягучай дзейнасці Банка, у тым ліку:

- Аб выніках дзейнасці ЗАТ «ГК Банк» за 2019 год і аб працы з праблемнай запазычанасцю;
 - Аб выкананні лімітаў і аперацыях з інсайдэрамі;
 - Аб выкананні рашэнняў Савета Дырэктараў Праўленнем ЗАТ «ГК Банк»;
 - Аб выкананні Стратэгічнага плана развіцця ЗАТ «ГК Банк» на 2018-2019 гады і аб выніках стрэс-тэставання стратэгічнай рызыкі і зацвярджэнні сцэнарыяў для чарговага стрэс-тэставання стратэгічнай рызыкі;
- Аб стане і ацэнцы эфектыўнасці сістэмы ўнутранага кантролю і дзейнасці службы ўнутранага аўдыту, іх адпаведнасці характару, маштабу і ўмовам дзейнасці ЗАТ «ГК Банк» за 2019 год, а таксама аб выніках дзейнасці ўпраўлення ўнутранага аўдыту ЗАТ «ГК Банк» і аб выніках праведзеных у 2019 годзе праверак ;
- Аб стане і ацэнцы эфектыўнасці сістэмы кіравання рызыкамі ў ЗАТ «ГК Банк» і банкаўскім холдынгу, галаўной арганізацыяй якога з'яўляецца ЗАТ «ГК Банк», аб узроўні рызык ЗАТ «ГК Банк», аб ходзе рэалізацыі і выкананні Стратэгіі кіравання рызыкамі за 2019 год;
- Аб выніках ацэнкі эфектыўнасці сістэмы кіравання рызыкамі ў ЗАТ «ГК Банк» і банкаўскім холдынгу, галаўной арганізацыяй якога з'яўляецца ЗАТ «ГК Банк», на кансалідаванай аснове ў 2018 і 2019 гадах;
- Аб выніках самаацэнкі (ацэнкі) эфектыўнасці дзейнасці Савета Дырэктараў, членаў Савета Дырэктараў, Старшыні Савета Дырэктараў, аўдытарскага камітэта, камітэта па рызыках, а таксама ўнутранай ацэнкі эфектыўнасці дзейнасці Праўлення ЗАТ «ГК Банк» за 2019 год і аб выніках ўнутранай ацэнкі сістэмы карпаратыўнага кіравання ЗАТ «ГК Банк» за 2019 год;
- Аб выніках дзейнасці аўдытарскага камітэта ЗАТ «ГК Банк» у 2019 годзе;
- Аб разглядзе аўдытарскага заключэння ТАА "ФБК-Бел», падрыхтаванага па выніках штогадовай аўдытарскай праверкі дакладнасці гадавой бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці ЗАТ «ГК Банк», складзенай у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь па стане на 01 студзеня 2020 года;
- Аб разглядзе заключэння Рэвізора ЗАТ «ГК Банк» пра вынікі дзейнасці ЗАТ «ГК Банк» у 2019 годзе;
- Аб рэалізацыі мер па прадухіленні і выяўленні фінансавых аперацый, звязаных з легалізацыяй даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансаваннем тэрарыстычнай дзейнасці і фінансаваннем распаўсюджвання зброі масавага паражэння  ў 2019 годзе;
- Аб контрцыклічных мерах Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь;
- Аб ухваленні Плана фінансавання ў крызісных сітуацыях у ЗАТ «ГК Банк» і Плана дзеянняў на выпадак непрадбачаных акалічнасцяў у ЗАТ «ГК Банк».


Последние новости

Курсы валют
Банк: покупает продает
Действуют с 30.06.2025 09:00
1 USD 2.94 2.98
1 EUR 3.41 3.474
100 RUB 3.74 3.78
Банк:
Действуют с 30.06.2025 09:00
1 USD 2.94
1 EUR 3.41
100 RUB 3.74
Банк: покупает продает
Действуют с 30.06.2025 09:00
EUR/USD 1.14 1.172
EUR/RUB 89.5 92.1
USD/RUB 78 79.5
Банк:
Действуют с 30.06.2025 09:00
1 USD 2.9663
1 EUR 3.4736
100 RUB 3.7738
Конвертер









ie логотипДля работы с системой рекомендуем использовать следующие браузеры: Edge, Google Chrome, Opera, Mozilla Firefox.

Войти