Аб пасяджэннях Савета Дырэктараў ЗАТ «ГК Банк» у чацвёртым квартале 2022 года

У чацвёртым квартале 2022 года адбылося пяць пасяджэнняў Савета Дырэктараў ЗАТ "ГК Банк", на якіх разгледжаны пытанні карпаратыўнага кіравання і бягучай дзейнасці Банка, у тым ліку:

- аб выніках дзейнасці ЗАТ «ГК Банк», захаванні лімітаў і аперацыях з інсайдэрамі, рэалізацыі Праўленнем рашэнняў Савета Дырэктараў у трэцім квартале 2022 года;

- аб складзе Савета Дырэктараў і аўдытарскага камітэта ЗАТ "ГК Банк".

- аб выкананні аператыўнага плана дзеянняў ЗАТ "ГК Банк" на 2022 год па зніжэнню аб'ёму праблемнай запазычанасці і запазычанасці, спісанай на пазабалансавыя рахункі, у трэцім квартале 2022 года;

- аб выкананні Плана мерапрыемстваў па ўстараненню недахопаў, выяўленых і адлюстраваных у Справаздачы ТАА "Грант Торнтон" па выніках аўдыту гадавой індывідуальнай бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці ЗАТ "ГК Банк" за 2021 год, у трэцім квартале 2022 года;

- аб выкананні Плана мерапрыемстваў па выкананні рэкамендацый па выніках знешняй незалежнай ацэнкі эфектыўнасці сістэмы карпаратыўнага кіравання ЗАТ "ГК Банк", уключаючы ацэнку эфектыўнасці дзейнасці Савета Дырэктараў, праведзенай ТАА "Грант Торнтон" па стане на 01.06.2022, у трэцім квартале 2022 года;

- аб рабоце з аб'ектамі нерухомасці ў трэцім квартале 2022 года;

- аб стане і эфектыўнасці сістэмы кіравання рызыкамі ў ЗАТ "ГК Банк" і банкаўскім холдынгу, галаўной арганізацыяй якога з'яўляецца ЗАТ "ГК Банк", аб узроўні рызык ЗАТ "ГК Банк", аб ходзе рэалізацыі і выкананні стратэгіі кіравання рызыкамі за I паўгоддзе 2022 года;

- аб Стратэгічным плане развіцця ЗАТ "ГК Банк" на 2023-2025 гады;

- аб прадаўжэнні працоўнага кантракта з намеснікам Старшыні Праўлення ЗАТ "ГК Банк";

- аб правядзенні пазачарговага агульнага сходу акцыянераў ЗАТ "ГК Банк";

- аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Статут ЗАТ "ГК Банк";

- аб контрцыклічных мерах на 2023 год;

- аб прадастаўленні крэдыту;

- аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у лакальныя прававыя акты ЗАТ "ГК Банк";

- аб комплексным аналізе эфектыўнасці сістэмы ўзнагароджанняў і кампенсацый ЗАТ "ГК Банк" за трэці квартал 2022 года;

- аб плане работы ўпраўлення ўнутранага аўдыту на 2023 год. Аб каштарысе выдаткаў на ўтрыманне ўпраўлення ўнутранага аўдыту на 2023 год;

- аб ключавых індыкатарах стратэгічнай рызыкі і іх парогавых значэннях на 2023 год;

- аб бюджэце на 2023 год;

- аб устанаўленні лімітаў на аперацыі і іншую дзейнасць на 2023 год;

- аб аператыўным плане дзеянняў на 2023 год па зніжэнні аб'ёму праблемнай запазычанасці і запазычанасці, спісанай на пазабалансавыя рахункі;

- аб правядзенні самаацэнкі (ацэнкі) эфектыўнасці дзейнасці Савета Дырэктараў, членаў Савета Дырэктараў, унутранай ацэнкі эфектыўнасці дзейнасці Праўлення ЗАТ "ГК Банк";

- аб ключавых паказчыках эфектыўнасці дзейнасці кіраўнікоў ЗАТ "ГК Банк" на 2023 год;

- аб падаўжэнні працоўнага кантракта са службовай асобай, адказнай за кіраванне рызыкамі ў ЗАТ «ГК Банк»;

- аб здзелцы з удзелам афіляваных асоб;

- іншыя пытанні.


Последние новости

Курсы валют
Банк: покупает продает
Действуют с 24.04.2024 12:55
1 USD 3.242 3.26
1 EUR 3.455 3.53
100 RUB 3.46 3.52
Банк:
Действуют с 24.04.2024 12:55
1 USD 3.248
1 EUR 3.47
100 RUB 3.47
Банк: покупает продает
Действуют с 24.04.2024 12:55
EUR/USD 1.055 1.085
EUR/RUB 98 101.7
USD/RUB 91.5 94
Банк:
Действуют с 24.04.2024 12:55
1 USD 3.2543
1 EUR 3.4694
100 RUB 3.4845
Конвертер








Для работы с системой рекомендуем использовать следующие браузеры: Google Chrome, Opera, Internet Explorer, Mozilla Firefox.

Войти