12.03.2022 адбудзецца Гадавы Агульны сход акцыянераў ЗАТ "ГК Банк"

Закрытае акцыянернае таварыства "Банк гандлёвы капітал" (ЗАТ "ГК Банк"), месцазнаходжанне: Рэспубліка Беларусь, 220035, г. Мінск, вул. Ціміразева, 65А, паведамляе, што 12 сакавіка 2022 года ў 15:00 па адрасе: Ісламская Рэспубліка Іран, г. Тэгеран, скрыжаванне вул. Тэлегані і вул. Неджатоллахі, адбудзецца Гадавы Агульны сход акцыянераў ЗАТ "ГК Банк" з наступнымі параметрамі:

парадак дня Гадавога Агульнага сходу акцыянераў ЗАТ "ГК Банк":

Пытанне 1. Аб выніках дзейнасці ЗАТ "ГК Банк" за 2021 год і аб ходзе рэалізацыі Стратэгічнага плана развіцця ЗАТ "ГК Банк" на 2020-2022 гады.

Пытанне 2. Аб разглядзе заключэння рэвізара ЗАТ "ГК Банк" па выніках правядзення штогадовай рэвізіі дзейнасці ЗАТ "ГК Банк" за 2021 год.

Пытанне 3. Аб разглядзе аўдытарскага заключэння ТАА "Грант Торнтон", падрыхтаванага па выніках штогадовай аўдытарскай праверкі дакладнасці гадавой індывідуальнай бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці ЗАТ "ГК Банк", складзенай у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь па стане на 01 студзеня 2022 года.

Пытанне 4. Аб зацвярджэнні гадавой справаздачы ЗАТ "ГК Банк" за 2021 год.

Пытанне 5. Аб выніках самаацэнкі (ацэнкі) эфектыўнасці дзейнасці Савета Дырэктараў, Старшыні Савета Дырэктараў, членаў Савета Дырэктараў, аўдытарскага камітэта, камітэта па рызыках, а таксама ўнутранай ацэнкі эфектыўнасці дзейнасці Праўлення ЗАТ "ГК Банк" за 2021 год.

Пытанне 6. Аб выніках унутранай ацэнкі эфектыўнасці сістэмы карпаратыўнага кіравання ЗАТ "ГК Банк".

Пытанне 7. Аб дзейнасці Савета Дырэктараў ЗАТ "ГК Банк" у 2021 годзе.

Пытанне 8. Аб размеркаванні прыбытку ЗАТ "ГК Банк" за 2021 год.

Пытанне 9. Аб выбранні членаў Савета Дырэктараў, рэвізара ЗАТ "ГК Банк" і аб вызначэнні памеру ўзнагароджанняў членам Савета Дырэктараў, рэвізору ЗАТ "ГК Банк".

Пытанне 10. Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Палажэнне аб Савеце Дырэктараў ЗАТ "ГК Банк".

форма правядзення Гадавога Агульнага сходу акцыянераў ЗАТ "ГК Банк" - вочная;

форма галасавання па пытаннях парадку дня - адкрытая;

інфармацыя, неабходная для прыняцця рашэнняў па парадку дня Гадавога Агульнага сходу акцыянераў ЗАТ "ГК Банк", прадастаўляецца па першым патрабаванні асоб, якія маюць права на ўдзел у Гадавым Агульным сходзе акцыянераў ЗАТ "ГК Банк", заяўленаму у звароце на імя Старшыні Савета Дырэктараў ЗАТ "ГК Банк" на адрас ЗАТ "ГК Банк": Рэспубліка Беларусь, 220035, г.Мінск, вул.Ціміразева, 65А;

прыём прапаноў аб вылучэнні кандыдатаў у Савет Дырэктараў і рэвізара ЗАТ "ГК Банк" скончаны 30 студзеня 2022 года;

рэгістрацыя асоб, якія маюць права на ўдзел у Гадавым Агульным сходзе акцыянераў ЗАТ "ГК Банк", ажыццяўляецца на падставе дадзеных рэестра ўладальнікаў акцый ЗАТ "ГК Банк", сфармаванага на 24 лютага 2022 года, і праводзіцца з 14.00 да 14.30 12 сакавіка 2022 года па адрасе месца правядзення Гадовага Агульнага сходу акцыянераў ЗАТ "ГК Банк";

Гадавы Агульны сход акцыянераў ЗАТ "ГК Банк" склікаецца па патрабаванні Савета Дырэктараў ЗАТ "ГК Банк" у адпаведнасці з рашэннем ад 16.02.2022 (пратакол № 1.2022).

Последние новости

Курсы валют
Банк: покупает продает
Действуют с 06.02.2023 13:20
1 USD 2.695 2.71
1 EUR 2.89 2.96
100 RUB 2.8 3.84
Банк:
Действуют с 06.02.2023 13:20
1 USD 2.695
1 EUR 2.89
100 RUB
Банк: покупает продает
Действуют с 06.02.2023 13:20
EUR/USD 1.065 1.11
EUR/RUB 75 106
USD/RUB 70 97
Банк:
Действуют с 06.02.2023 13:20
1 USD 2.687
1 EUR 2.938
100 RUB 3.8188
Конвертер








Для работы с системой рекомендуем использовать следующие браузеры: Google Chrome, Opera, Internet Explorer, Mozilla Firefox.

Войти